Лежа
| ||||||||||||||||||
Лежа (алб.: Lezhë, Lezha) — горад на поўначы Албаніі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Лежа. Насельніцтва 18 695 (2006, ацэнка). Размешчаны на рацэ Дрын, недалёка ад месца яе ўпадзення ў Дрынскі заліў.
Заснаваны тыранам Сіракуз Дыянісіям I Старэйшым, называўся Лісас. У часы Рымскай імперыі ўваходзіў у склад правінцыі Ілірык пад назвай Лісус.
Лежа ў 1444 годзе была месцам з'езда албанскіх князёў пад кіраўніцтвам Георга Скандэрбега. На з'ездзе была створана Лежская ліга для барацьбы з Асманскай імперыяй. Скандэрбег быў пахаваны ў гарадскім саборы св. Мікалая.