Лейквуд
| ||||||||||||||||||
Лейквуд (англ.: Lakewood) — горад у акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы акругі. З усіх бакоў акружаны іншымі гарадамі: Лонг-Біч з захаду і поўдня, Хаваян-Гардэнс з паўднёвага ўсходу, Серытас з усходу, Бэлфлаўэр з поўначы. Насельніцтва — 80 048 чалавек (2010).