Лейкоз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | C91.-C95. |
МКБ-10-КМ | C95.90, C95 і C95.9 |
МКХ-9 | 208.9 |
МКБ-9-КМ | 208[1][2], 208.9[1][2], 207.8[2], 208.80[2], 207[2], 208.90[2], 207.80[2] і 208.8[2] |
МКЗ-А | 9800-9940 |
DiseasesDB | 7431 |
MedlinePlus | 001299 |
MeSH | D007938 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лейкоз (лейкемія, алейкемія, рак крыві, белакроўе) — кланальнае злаякаснае (неапластычнае) захворванне крывятворнай сістэмы. Да лейкозаў адносіцца шырокая група такіх захворванняў, розных па сваёй этыялогіі. Пры лейкозах злаякасны клон утвараецца з няспелых гемапаэтычных клетак касцявога мозгу.
Пры лейкозе пухлінавая тканка першапачаткова разрастаецца ў месцы лакалізацыі касцявога мозгу і паступова замяшчае нармальныя парасткі крыватвору. У выніку гэтага працэсу ў хворых лейкозам заканамерна развіваюцца розныя варыянты цытапеній — анемія, тромбацытапенія, лімфацытапенія, гранулацытапенія, што прыводзіць да падвышанай крывацечнасці, кровазліцця, прыгнечання імунітэту з далучэннем інфекцыйных ускладненняў.
Метастазаванне пры лейкозе суправаджаецца з’яўленнем лейкозных інфільтратаў у розных органах — печані, селязёнцы, лімфатычных вузлах і інш. У органах могуць развівацца змены, абумоўленыя абтурацыяй сасудаў пухлінавымі клеткамі — інфаркты, язвава-некратычныя ўскладненні.