Лейтэ | |
---|---|
англ. Leyte | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 214 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 349 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
10°57′ пн. ш. 124°50′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ле́йтэ[2] (англ.: Leyte) — востраў у Філіпінскім архіпелагу.
Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Мінданаа і на паўднёвы ўсход ад вострава Самар, з якім злучаецца пабудаваным у 1973 годзе мостам даўжынёй 2162 м[3]. З усходняга напрамку абмываецца водамі заліва Лейтэ.
Плошча вострава складае 7214[3] км². Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень 183 км. Рэльеф пераважна нізкагорны, з патухлымі вулканамі. Вышыні да 1349[3] м (гара Лобі[2]). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў і вапнякоў, ва ўсходняй чыстцы — алювіяльныя адклады. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Расліннасць вострава — вечназялёныя і лістападныя лясы.
Галоўны горад і порт — Таклобан[2]. Нацыянальныя паркі Махгнао-Волькана і Куапніт-Балінсасаяо[2]. Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем какосавай пальмы, цукровага трыснягу, кукурузы,.