Лембіт Ульфсак | |
---|---|
эст.: Lembit Ulfsak | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1947[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 2017[2][1][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёхан Ульфсак[d] |
Дзеці | Юхан Ульфсак[d], Марыя Ульфсак-Шэрыпава[d] і Ёханна Ульфсак[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр, сцэнарыст |
Гады актыўнасці | 1969 — 2017 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0880407 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лембіт Ульфсак (эст.: Lembit Ulfsak; 4 ліпеня 1947, с. Коэру, Эстонская ССР — 22 сакавіка 2017, Талін, Эстонія) — эстонскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Эстонскай ССР (1986).
У 1970 годзе скончыў акцёрскі факультэт Талінскай кансерваторыі. З 1971 года — акцёр Эстонскага маладзёжнага тэатра ў Таліне. У 1978 годзе перайшоў у трупу Талінскага тэатра драмы (імя Віктара Кінгісепа). З 1985 па 1994 гады быў акцёрам кінастудыі «Талінфільм».
У 1976 годзе выканаў ролю Ціля Уленшпігеля ў фільме Аляксандра Алава і Уладзіміра Навумава «Легенда пра Ціля». У 1978 годзе спрабаваўся на ролю Араміса ў фільме Георгія Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкецёры», але яе не атрымаў.
За Ульфсакам замацавалася амплуа рамантыка і дзівака пасля выканання ролі Містэра Эй у фільме «Мэры Попінс, да пабачэння» рэжысёра Леаніда Квініхідзэ. У 1984 годзе акцёр сыграў ролю Ханса Крысціяна Андэрсена ў фільме Кшыштафа Градоўскага «Акадэмія пана Кляксы», у 1985 годзе — Жака Паганэля ў фільме «У пошуках капітана Гранта» Станіслава Гаварухіна.
У расійскім кіно часта выконваў ролі эстонцаў, з якіх найбольш прыкметныя — начальнік паліцыі Неўман у серыяле «Ісаеў» (2009) Сяргея Урсуляка і галоўны ўрач радзільнага дома Тэпэ ў фільме «Канец цудоўнай эпохі» (2015) Станіслава Гаварухіна.
У 2013 годзе зняўся ў фільме «Мандарыны» грузінскага рэжысёра Зазы Урушадзэ ў ролі старога Іва, які жыве ў эстонскім паселішчы ў Абхазіі, які хавае ў сваім доме двух параненых салдат з варагуючых лагераў. У 2015 годзе фільм быў намінаваны на прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Памёр ад анкалагічнага захворвання. Пахаваны на Лясных могілках побач з бацькамі.