Ленкарань

Горад
Ленкарань
Lənkəran, Лəнкəран
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
160 км²
Вышыня цэнтра
76 м
Насельніцтва
260 000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+994 171
Паштовы індэкс
AZ4200
Аўтамабільны код
42
Афіцыйны сайт
Ленкарань на карце Азербайджана
Ленкарань (Азербайджан)
Ленкарань
Ленкарань (Азербайджан)
Ленкарань

Ленкарань[1] — горад у Азербайджане, на Ленкаранскай нізіне пры ўпадзенні ракі Ленкараньчай у Каспійскае мора. 260 тыс. жыхароў (2010).

Адзін з самых старажытных гарадоў Азербайджана. У ХII ст. паблізу Ленкарані адкрыты гарачыя мінеральныя крыніцы. У 1629 г. цэнтр нацыянальна-вызваленчага паўстання. 3 сярэдзіны XVIII ст. галоўны горад Талышынскага ханства. У перыяд Руска-іранскіх войнаў ХІХ стагоддзя разбурана персамі, якія пабудавалі тут крэпасць. У 1813 годзе ўзята рускімі войскамі. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 уваходзіла ў склад Расіі (да 1918 г., з 1846 г. — павятовы горад).

Порт на Каспійскім моры. Чыгуначная станцыя. Цэнтр раёна вырошчвання субтрапічных культур. Харчасмакавая прамысловасць. Тэатр. Краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт (з XIX ст.).

Клімат Ленкарані
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 7,2 7,2 11,0 17,5 22,5 27,2 30,4 29,5 25,9 19,9 14,1 10,1 18,5
Сярэдняя тэмпература, °C 3,4 4,0 6,9 12,5 17,7 22,2 25,3 24,4 21,2 15,8 10,4 6,0 14,1
Сярэдні мінімум, °C 0,0 1,0 3,9 8,6 13,1 17,5 20,1 19,7 16,9 11,8 6,7 2,5 10,1
Крыніца: World Climate[2]

Зноскі

  1. карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  2. World Climate — Lenkoran (англ.)