Ленінская прэмія

Ленінская прэмія
Ленинская премия
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ленинская премия
Краіна  СССР
Тып ганаровае званне
Дата заснавання 23 чэрвеня 1925
Статус не прысвойваецца
Чарговасць узнагарод
Малодшая Дзяржаўная прэмія СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленінскія прэміі — у СССР адна з вышэйшых формаў заахвочвання грамадзян за найбольш буйныя дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Гісторыя прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Прэміі імя У. І. Леніна былі заснаваны 23 чэрвеня 1925 года па пастанове ЦК УКП(б) і СНК. Першапачаткова прысуджаліся толькі за навуковыя працы.

З 1935 па 1957 гады не прысуджаліся. У 1941—1952 гадах уручаліся Сталінскія прэміі трох ступеняў.

15 жніўня 1956 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аднавіць прэміі імя У. І. Леніна і прысуджаць іх штогод да дня нараджэння У. І. Леніна — 22 красавіка. У 1957 годзе было адноўлена прысуджэнне Ленінскіх прэмій за выдатныя навуковыя працы, архітэктурныя і тэхнічныя збудаванні, вынаходкі, укаранёныя ў народную гаспадарку, тэхналагічныя працэсы і інш; былі таксама заснаваны Ленінскія прэміі за выдатныя творы літаратуры і мастацтва. У сакавіку 1960 года былі заснаваны Ленінскія прэміі ў галіне журналістыкі і публіцыстыкі.

Пачынаючы з 1957 года Ленінскія прэміі прысуджаліся штогод да дня нараджэння У. І. Леніна, а з 1967 — 1 раз у 2 гады, па цотных гадах.