Пасёлак гарадскога тыпу
Ленінскі
|
Ленінскі (руск.: Ленинский, якуцк.: Ленинскай) — пасёлак гарадскога тыпу ў Алданскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца на левым беразе ракі Верхні Куранах, за 6 км на поўдзень ад горада Алдан.
Узнік у 1929 годзе як капальня Ніжне-Сталінская на залатых радовішчах, з 1932 годзе пасёлак Ніжне-Сталінск, з 1962 года пасёлак Ленінскі. З 1930 па 1947 год існаваў спец. пасёлак для сасланых «кулакоў», у тым ліку і з БССР. У 1998 годзе капальня была зачыненая.
|