Горад
| ||||||||||||||||||||||
Лесазаводск (руск.: Лесозаводск) — горад (з 1938) краявога падпарадкавання ў Прыморскім краі Расіі. Насельніцтва 42,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1932 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Усуры (прыток Амура), за 349 км ад Уладзівастока.
У Лесазаводску размешчаны адзін з буйнейшых у Прымор’і чыгуначных вузлоў — станцыя Ружына, дзе ў канцы 2002 года была завершаная электрыфікацыя Транссібірскай магістралі. Найбольш вялікая колькасць працуючых занята на чыгуначных прадпрыемствах — вагоннае, лакаматыўнае дэпо, дыстанцыя пуці, дыстанцыя электразабеспячэння, дыстанцыя грамадзянскіх будынкаў. Дзейнічаюць прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны.
Лесазаводскае тэлебачанне і інш.