Летнік — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для дзяцей школьнага ўзросту[1].
Іншыя назвы: летняя школа, летні лагер (ням.: lager — стаянка). Бывае таксама: маладзёжны, сямейны.
У 2013 годзе ў Беларусі дзейнічала звыш 5000 летнікаў, дзе за чэрвень-ліпень аздаравілася звыш 309 000 дзяцей. Сярэдняя цана пуцёўкі ў кругласодневы дзіцячы летнік склала 1,998 млн рублёў ($223), з якіх дзяржаўная датацыя пакрывала 900 000 рублёў (45%). Пагатоў бацькі аплочвалі каля 10% цаны пуцёўкі пры звароце ў камісію аздараўлення на месцы працы[2].
У чэрвені 2018 года ў Беларусі працаваў 4491 летнік, з іх 806 (18%) з кругласутачным знаходжаннем, рэшта — з дзённым[3].