Летнія Паралімпійскія гульні 2020

XVI Паралімпійскія летнія гульні
Горад-арганізатар Токіа
Цырымонія адкрыцця 24 жніўня 2021
Адкрываў Нарухіта
Цырымонія закрыцця 5 верасня 2021
Алімпійскі агонь Yui Kamiji[d]
Алімпійская клятва Shingo Kunieda[d][1], Yumiko Taniguchi[d], Rie Urata[d] і Nobuyuki Azuma[d]
Сайт olympics.com/toky… (англ.)(фр.)(кіт.)(кар.)(ісп.)(хіндзі)(яп.)
← 2016
2024 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летнія Паралімпійскія гульні 2020 (афіцыйна — XVI Паралімпійскія летнія гульні) — мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[2]. Гульні ўрачыста адкрыліся 24 жніўня 2021 года і працягваліся да 5 верасня[3]. Спаборніцтвы ішлі на тых самых аб'ектах, дзе праходзілі Летнія Алімпійскія гульні 2020. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без гледачоў па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі.

Цырымонія адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]
Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 24 жніўня 2021.

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]

Усяго на Паралімпіядзе ў Токіа было разыграна 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Перамогу ў агульным медальным заліку атрымала каманда Кітая, якая заваявала 96 залатых, 60 сярэбраных і 51 бронзавую ўзнагароду. Другой стала зборная Вялікабрытаніі (41-38-45), трэцяй — ЗША (37-36-31), чацвёртай — Расіі (36-33-49)[4]. Беларусь на гульнях у шасці відах спорту прадстаўлялі 20 спартсменаў, якія заваявалі сем медалёў[5].

Зноскі

  1. https://www.daviscup.com/en/news/320456.aspx
  2. euronews.com
  3. "Tokyo Olympics and Paralympics: New dates confirmed for 2021". BBC Sport. 30 March 2020. Праверана 30 March 2020.
  4. Агонь Паралімпіяды ў Токіа згашаны на цырымоніі закрыцця Гульняў
  5. Параалімпійскія гульні — вынікі турніра. Спаборніцтвы, дзе ніхто не прайграе