| ||||||||||||||||||||||||||
Лечэ (італ.: Lecce, лац.: Lupiae) — горад у Італіі. Насельніцтва — 95 269 жыхароў. Сталіца аднайменнай правінцыі ў вобласці Апулія. Размешчаны ў амаль цэнтральным месцы на паўвостраве Салента, ён з’яўляецца цэнтрам шырокай тэрыторыі, якая ўключае 31 муніцыпалітэт у паўночнай частцы правінцыі. Ён размешчаны за 11 км ад узбярэжжа Адрыятычнага мора і за 23 ад Іанічнага мора.
Горад Лечэ вядомы як «Фларэнцыя поўдня» з-за вялікай колькасці манументаў у стылі барока, сярод якіх вылучаецца базіліка Санта-Крочэ (XVI—XVII стст.)
Заступнікам горада лічыцца свяціцель Аронцый, святкаванне 26 жніўня, а таксама святыя Іуст і Фартунат. Саленційскі ўніверсітэт.