Леўкафея, або Леўкатэя (грэч. Λευκοθέα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі імя багіні, у якую па жаданні Дыяніса была пераўтворана Іно[1] — другая[2] дачка Кадма і Гармоніі, жонка Афаманта, маці Леарха і Мелікерта.
Выгадавала Дыяніса[3]. Яна дала Адысею покрыва[4], якое выратавала яго. Ёй прысвечаны LXXIV арфічны гімн.
Паводле родаскага міфа, гэта эпітэт Галіі[5].
![]() |
Леўкафея на Вікісховішчы |
---|