Локі | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол[1] і пярэварацень[2][1] |
Бацька | Фарбаўці[3] |
Маці | Лаўвея[3] |
Браты і сёстры | Бюлейст, Хелбліндзі і Одзін |
Сужэнец | Сігюн |
Дзеці | Нарві, Валі, Ёрмунганд[3], Фэнрыр[3], Хэль[4][5][…], Слейпнір і Narfi[d] |
У іншых культурах | Lóðurr[d] |
![]() |
Локі (стар.-сканд.: Loki) — сын ётуна Фарбауты і Лаувеі, таксама згадваецца ў якасці бога хітрасці і падману (па некаторых версіях таксама агню) і т. п. якасцяў у германа-скандынаўскай міфалогіі, паходзіць з роду ётунаў, але асы дазволілі яму жыць з імі ў Асгардзе за яго незвычайны розум, хітрасць і мудрасць. Локі мае некалькі хэйці, уключаючы Хведрунг (Hveðrungr) («Прадраканне вельвы», 55, «Пералік Інглінгаў», 32), Лофт (Loptr) і Ладур (Lóðurr).
Снорэ апісвае Локі прыгожым, невысокім чалавекам. Пабрацім Одзіна. Да таго, як волаты пачалі вайну з асамі, Локі пражыў тры гады ў Ётунхейме у волаткі Ангрбоды. За гэты час яна нарадзіла яму траіх дзяцей: дачку — напалову чырвоную, напалову сінюю Хель (багіня царства мёртвых), гіганцкага змея Ёрмунганда і жахлівага ваўка Фенрыра. Таксама ў яго ёсць двое дзяцей ад Сігюн: Нары і Валі (у інш.варыянтах: Нары і Нарві, Валі і Царві). Акрамя таго, у «Песні пра Хюндле» гаворыцца, што Локі спарадзіў усіх ведзьмаў, з’еўшы напаўзгарэлае сэрца злой жанчыны і такім чынам зачаўшы іх («Песня пра Хюндле», 41).
Рысы Локі характэрныя для трыксцераў: двудушнасць, выкрутлівасць, хітрасць, падступства. Сцвярджэнне, што паняцці аб «добрым» і «дрэнным» для яго проста адсутнічаюць, не зусім дакладна. У песні «Лаянка Локі» ён бязлітасна і не саромеючыся ў выразах выкрывае сем багінь і сем багоў, якія сабраліся на банкет у марскога волата Эгіра. Багоў ён абвінавачвае перш за ўсё ў баязлівасці, а багінь — у няцноце. На тым жа банкеце Локі прызнае ўласную віну ў гібелі бога Бальдра.
Пасля гэтага Локі паспрабаваў схавацца і ў абліччы ласося схаваўся ў вадаспадзе фіёрда Франангр. Разгневаныя асы злавілі і яго, і двух яго дзяцей, Валі і Нарві. Валі ператварылі ў ваўка, і ён разадраў брата на часткі. Кішкамі Нарві звязалі Локі і прыкавалі да скалы, да трох камянёў. Скадзі, помсцячы за свайго бацьку, павесіла над яго галавой змяю, яд якой бесперапынна капае на твар Локі. Але верная жонка бога-ётуна Сігюн трымае над ім чару, у якую і збіраецца яд. Калі чаша перапаўняецца, Сігюн ідзе апаражніць яе, а ў гэты час яд капае на твар Локі, і ён б’ецца ў пакутах. Менавіта гэта паводле падання з’яўляецца прычынай землятрусаў.
З іншага боку, асы часта звярталіся да паслуг Локі ў тых выпадках, калі трэба было праявіць хітрасць. Локі валодаў здольнасцю змяняць свой выгляд. Так, ён у абліччы выдатнай кабылы зманіў каня па імі Свадыльфары ў ётуна-муляра, які будаваў Асгард, чым пазбавіў асаў ад неабходнасці аддаваць апошняму ў жонкі багіню Фрэю. Пры гэтым Локі зацяжарыў, пасля чаго выносіў і спарадзіў васьмінога жарабя Слейпніра, на якім пасля ездзіў Одзін. Дзякуючы Локі Асы атрымалі такія скарбы, як молат Тора Мьёльнір, дзіду Одзіна Гунгнір, карабель Скідбладнір, кальцо Драупнір і вепрука Гулінбурсці.
Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што, будучы часткай трыяды дэміургаў (Одзін, Хенір і Лодур, або Локі), гэты бог першапачаткова быў народжаны ад пакалення багоў, якія існавалі яшчэ да Одзіна, і быў сынам волата Іміра, а яго братамі былі Кары (паветра) і Хлер (вада), сястрой — Ран, страшная багіня мора. Іншыя міфолагі, аднак, лічаць яго сынам волата Фарбауці, якога асацыявалі з Бергельмірам, адзіным выжылым пасля патопу, а таксама сынам Лаувеі (ліставы востраў) або Наль (карабель). У гэтым выпадку адзінае, што звязвае Локі і Одзіна, — гэта клятва ў пабрацімстве, якую давалі адзін аднаму скандынавы.
Акрамя шлюбу з Сігюн, Локі ажаніўся з веліканшай Ангрбодай (што абяцае гора), якая жыве ў Жалезным лесе і якая нарадзіла яму трох пачвараў: Хель — багіню смерці, змея Мідгарда Ёрмунганда і ваўка Фенрыра.
Сігюн нарадзіла яму двух сыноў, Нарві (Нары) і Валі, прычым апошні быў названы ў гонар бога, які адпомсціў за Бальдра. Сігюн заўсёды захоўвала вернасць свайму мужу і не здрадзіла яму нават пасля таго, як яго канчаткова выгналі з Асгарда і зрынулі ў нетры зямлі.
Конь Слейпнір таксама з’яўляецца сынам Локі, якога той спарадзіў у вобразе кабылы ад каня Свадыльфары.
Таксама Локі памылкова прыпісваюць шлюб з Глут (ззянне), якая была замужам за Логі і нарадзіла таму дзвюх дачок — Эйзу (вуголле) і Энміру (попел).
Пытанне аб этымалогіі не вырашаны. Самай распаўсюджанай з’яўляецца версія паходжання ад старажытнаісландскага lúka — «зачыняць, замыкаць; заканчваць» (магчымае ўказанне на ролю Локі ў Рагнароке, як хтанічнага бажаства).
Часам імя Локі збліжаюць з балтыйскім абазначэнне мядзведз літ.: Lokys і грэцкім пазначэннем ваўка грэч. Λύκος.
Таксама існуе версія аб паходжанні імя Локі ад слова «Логі» — «Агонь», што і з’яўляецца асновай версіі пра тое, што Локі — бог агню[6].
Жорж Дзюмезіль, параўноўваючы Локі з героем нартскага эпасу Сырдонам і знаходзячы паміж імі тыпалагічную агульнасць, прыводзіць агляд тлумачэння вобраза скандынаўскага бога:
…Локі — гэта агонь, казалі першыя прыхільнікі натуралістычнага тлумачэння. Локі — вада або вецер, папраўлялі іншыя. Паслядоўнікі Манхардта прыбралі яго ў уніформу «духаў расліннасці». У ім бачылі бога з чорнымі і хтанічнымі рысамі… Адны фалькларысты палічылі магчымым вітаць ў яго асобе свайго роду ўдачлівага старшыну ў войску геніяў, троляў і эльфаў, якія заўсёды кішаць на скандынаўскім гарызонце. Іншыя прызналі ў ім адначасова і «культурнага героя» з міфалагічных апавяданняў некаторых полуцывілізаваных народаў, і ашуканца, які часам яго замяшчае.