Лолан

Лолан
дацк.: Lolland
Характарыстыкі
Плошча
  • 1 242,86 км²[1]
Насельніцтва
  • 59 456 чал. (1 студзеня 2019)
Размяшчэнне
54°46′10″ пн. ш. 11°25′28″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
РэгіёнЗеландыя
Лолан (Данія)
Лолан
Лолан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́́лан[2] (дацк.: Lolland) — чацвёрты па велічыні востраў Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры, уваходзіць у склад вобласці Зеландыя. Частка Дацкіх астравоў[2].

Адміністрацыйна востраў падзелены на дзве камуны — Лоан на захадзе і Гульбаргсун на ўсходзе. Галоўны горад і порт — Накскоў (13,560 жыхароў на 1 студзеня 2011).

Лолан мае ў асноўным раўнінны ландшафт, складзены вапнякамі і глінамі. У цэнтры і на паўночным захадзе пераважаюць нізкія пагоркі вышынёй да 25 метраў, якія месцамі пакрытыя лясамі з бука і дуба. Значная частка вострава пакрыта палямі пад цукровыя буракі і збожжавыя культуры, а таксама сеткай дрэнажных і водаадводных збудаванняў. Злучаны з суседнім востравам Фальстэр двума мастамі.

  • Ло́лан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ло́лланн // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 286. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.