Лонданскі кінафестываль

Лонданскі кінафестываль
London Film Festival
Агульныя звесткі
Дата з 1956 года
Месца Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
bfi.org.uk

Лонданскі кінафестываль (англ.: London Film Festival, скарочана LFF , таксама вядомы як англ.: BFI London Film Festival) — адзін з самых буйных і ўплывовых міжнародных кінафестываляў у Злучаным Каралеўстве. Праводзіцца штогод з 1956 года ў другой палове кастрычніка — пачатку лістапада ў Лондане.

Галоўным прызам кінафестывалю з'яўляецца «Сазерленд Трофі», ім узнагароджваюцца самыя арыгінальныя дэбютныя фільмы. Арганізатарам фестывалю з'яўляецца Брытанскі інстытут кіно, найбуйнейшым спонсарам газета The Times. Штогод на кінафоруме праводзіцца адбор з больш чым 300 дакументальных і кароткаметражных фільмаў з 50 краін свету. Традыцыйна праграма фестывалю ўключае ў сябе карціны, якія ў Вялікабрытаніі раней не дэманстраваліся, у тым ліку нядаўна адрэстаўраваныя. На кінафоруме штогод прадстаўлена праграма адукацыйных мерапрыемстваў, лекцый, майстар-класаў, прэзентацый падзей кінаіндустрыі.

На кінафестывалі штогод прысуджаюцца прэміі ў наступных намінацыях:

  • Сазерленд Трофі — асноўная ўзнагарода кінафоруму, якой удастойваюцца найлепшыя з упершыню прадстаўленых фільмаў.
  • Прэмія Грырсана — прысуджаецца за найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм на фестывалі. Узнагарода носіць імя шатландскага дакументаліста Джона Грырсана * Найлепшы фільм — прысуджаецца самым арыгінальным кінапрацам.
  • Прэмія найлепшаму брытанскаму дэбютанту — прысуджаецца брытанскім сцэнарыстам, прадзюсарам, рэжысёрам, працы якіх сярод пачаткоўцаў былі прызнаныя найлепшымі на фестывалі.
  • Узнагарода Брытанскага інстытута кіно «BFI Fellowships» — прысуджаецца рэжысёрам-дэбютантам кінафестывалю.