Лонданскі ўніверсітэт | |
---|---|
University of London | |
Арыгінальная назва | University of London |
Заснаваны | 1836 |
Рэктар | Грэм Дэйвіс |
Прэзідэнт | Ганна (прынцэса Вялікабрытаніі) |
Студэнты | 45,500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Англія: Лондан |
Сайт | www.london.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лонданскі ўніверсітэт (англ.: University of London) — другі па колькасці студэнтаў універсітэт у Вялікабрытаніі.
Заснаваны ў 1836 годзе і мае складаную структуру, якая ўключае 19 каледжаў і 12 інстытутаў: Лонданская школа бізнесу, Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Універсітэцкі каледж Лондана і інш. Аспрэчвае званне трэцяга (па старшынстве) універсітэта Англіі з універсітэтам у Дарэме.
Найбольш прэстыжны тэхналагічны каледж - Імперскі каледж Лондана - вылучыўся ў самастойны ўніверсітэт у 2007 годзе.
Заняткі вядуцца ў 160 будынках, вялікая частка якіх засяроджаная ў лонданскім раёне Блумсберы. Ёсць аддзяленне ў Парыжы.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул University of London(англ.) |