Лора Буш

Лора Буш
англ.: Laura Lane Welch Bush
першая лэдзі ЗША
20 студзеня 2001 — 20 студзеня 2009
Папярэднік Хілары Клінтан
Пераемнік Мішэль Абама

Нараджэнне 4 лістапада 1946(1946-11-04)[1][2][…] (78 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Laura Lane Welch
Бацька Harold Welch[d]
Маці Jenna Welch[d]
Муж Джордж Уокер Буш
Дзеці Барбара Пірс Буш[d] і Джэна Буш-Хагер[d]
Веравызнанне Аб'яднаная метадысцкая царква[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лора Лэйн Уэлч Буш (англ.: Laura Lane Welch Bush, нар. 4 лістапада 1946(1946-11-04)[1][2][…], Мідленд, Тэхас) — жонка 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.

Атрымала педагагічнае адукацыю ў Паўднёвым метадысцкім універсітэце ў Даласе. Затым паступіла ў Тэхаскі ўніверсітэт, дзе вывучала бібліятэчную справу. У лістападзе 1977 года выйшла замуж за Джорджа Буша. У іх дзве дачкі — двайняты Барбара і Джэні.

Лора Буш актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. У 1990-х гадах, калі Джордж Буш быў губернатарам Тэхаса, па яе ініцыятыве былі арганізаваны Тэхаскі кніжны фестываль, праграма «Гатовы чытаць, гатовы вучыцца» па раннім далучэнню дзяцей да чытання і адукацыйная праграма, якая дапамагае бацькам падрыхтаваць дзяцей да школы. Тады ж першая ледзі Тэхаса заснавала фонд падтрымкі кнігавыдаўцоў, якія выпускаюць кнігі для сямейнага чытання. Акрамя таго, Лора Буш падтрымлівала ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне здароўя жанчын і дзяцей. Стаўшы першай ледзі Злучаных Штатаў, яна працягнула гэтыя праекты. На ўзор Тэхаскага кніжнага фестывалю стварыла Нацыянальны кніжны фестываль. Пасля тэрарыстычных нападаў на ЗША ў 2001 года Лора Буш патрануе службу валанцёраў.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. а б Caroli B. B. Laura Welch Bush // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.