Вялікабрытанія |
Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме: |
|
Лорд высокі канцлер Вялікабрытаніі (Lord High Chancellor of Great Britain), або Лорд-канцлер (Lord Chancellor) — адзін з найстарэйшых і найбольш важных функцыянераў урада Вялікабрытаніі і папярэдніх дзяржаў. Прызначаецца на пасаду манархам па прапанове прэм’ер-міністра краіны. Старшынствуе ў палаце лордаў, удзельнічае ў Кабінеце, захоўвае Вялікую пячатку, узначальвае судовую ўладу.
У адпаведнасці з Законам аб канстытуцыйнай рэформе 2005 частка паўнамоцтваў перадаецца іншым службовым асобам: лорду-спікеру і лорду-вышэйшаму суддзі.