Лох | |||||||||||||||
Лох парасонавы (Elaeagnus umbellata). Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Elaeagnus L., 1753 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Лох[1], таксама Джыда або Пшат[2] (Elaeágnus) — род дрэў і хмызнякоў сямейства Лохавыя (Elaeagnaceae).
Лістападныя або вечназялёныя хмызнякі або дрэвы, часта калючыя.
Кветкі пазушныя, адзіночныя або ў пучках, двухполыя, маюць 4 тычынкі.
Плод — касцянка з эліптычнай костачкай і салодкай сопкай мякаццю.
Размнажэнне — насеннем, каранёвымі атожылкамі і тронкамі.
Звыш 50 відаў, галоўным чынам пашыраных у Японіі, Кітаі і Еўропе. У Беларусі інтрадукаваны лох вузкалісты, або ўсходні (Elaeagnus angustifolia), лох парасонавы (Elaeagnus umbellata), лох серабрысты (Elaeagnus commutata).
Лохавыя лясы прымеркаваны ў асноўным да рачных далін і поймаў рэк арыднай зоны. Растуць у краінах Міжземнамор’я, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У горных раёнах падымаюцца да вышыні 2500 м[3].