Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université catholique de Louvain | |
Арыгінальная назва | фр.: Université catholique de Louvain |
Заснаваны | 1834 |
Год рэарганізацыі | 1968 |
Рэктар | Françoise Smets[d] |
Студэнты | 40 000[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лувен-ла-Нёў |
Сайт | uclouvain.be |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Louvain) — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Лувен-ла-Нёў у Валоніі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
Першапачаткова Лувенскі ўніверсітэт (лац.: Universitas Lovaniensis) быў заснаваны ў цэнтры гістарычнага горада Лувен (або па-нідэрландску Лёвен) у 1425 годзе і закрыты ў 1797 годзе, што робіць яго першым універсітэтам у краінах Бенілюкса. Лувенскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе і закрыты ў 1835 годзе. Новы каталіцкі ўніверсітэт быў заснаваны ў Мешліне ў 1834 годзе, Мешлінскі каталіцкі ўніверсітэт пераехаў у Лувен у 1835 годзе, што (часта, але спрэчна) вызначаецца як працяг гісторыі старой установы. У 1968 годзе Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт падзяліўся на нідэрландамоўны Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, які застаўся ў Лувене (Лёвене), і франкамоўны Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт, які пераехаў у Лувен-ла-Нёў у Валоніі за 30 км на паўднёвы ўсход ад Бруселя. Універсітэт часта ўваходзіць у шэраг 50 найлепшых універсітэтаў у свеце па філасофіі і 20 найлепшых па тэалогіі.