Лудовіка Арыёста | |
---|---|
італ.: Ludovico Ariosto | |
Род дзейнасці | паэт, драматург |
Дата нараджэння | 8 верасня 1474[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1533[1][2] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Дзеці | Вірджыніа Арыёста[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лудовіка Арыёста (італ.: Ludovico Ariosto, 8 верасня 1474, Рэджа-нель-Эмілія — 6 ліпеня 1533) — італьянскі паэт, драматург эпохі Адраджэння.
Пісаў на лацінскай і італьянскай мовах. Асноўны твор — героіка-рамантычная паэма ў актавах «Неўтаймаваны Раланд» (1516), у якой перапляліся матывы сярэднявечанага эпасу і куртуазнага рыцарскага рамана; працяг паэмы «Закаханы Раланд» М.Баярда. Твор Арыёсты з гуманістычным зместам і дасканалай мастацкай формай — узор культуры позняга Адраджэння. Стваральнік італьянскай «вучонай камедыі» («Шкатулка», 1508; «Зводніца», 1529).