Лужайнік | |||||||||||||||||
![]() Лужайнік вадзяны (Limosella aquatica) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Лужайнік[1] (Limosella) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Навуковая назва роду — Limosella — была ўпершыню ўжыта ў 1728 годзе франка-нямецкім батанікам Францам фон Бальтазарам Ліндэрнам (1682—1755). Яна паходзіць ад лац.: limosus — «багністы, брудны», што ставіцца да звычайных месцаў вырастання тыпавога віду роду. У 1753 Карл Ліней пераняў гэту назву ў Species plantarum.
Род аб’ядноўвае невялікія аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы кароткія, мала развітыя, чатырохрабрыстыя. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, радзей чарговае на сцябле, з не заўсёды выразнымі хвосцікамі, у абрысе лінейнае, ланцэтападобнае або даўгавата-яйкападобнае, з суцэльным краем.
Кветкі размешчаны на прыкметных кветаножках. Чашачка звычайна падзелена на 5 долей, званочкавая. Вяночак бледны, белы або бялёсы, з ружавата-ліловымі або сінімі плямкамі ў трубцы. Тычынкі ў колькасці чатырох (зрэдку сустракаюцца асобнікі з двума тычынкамі). Завязь шарападобнай або яйкападобнай формы.
Плод — прытупленая каробачка з вялікай колькасцю насення з сеткаватай паверхняй.
Нягледзячы на невялікі лік відаў, род Лужайнік мае шырокі арэал — яго прадстаўнікі вядомыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі.
яшчэ 22 сямейства (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
каля 15 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Лужайнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Залознікавыя | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ больш 85 родаў | |||||||||||
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 11 відаў[2]: