Лука Пачолі | |
---|---|
Fra Luca Bartolomeo de Pacioli | |
| |
Дата нараджэння | не раней за кастрычнік 1446 і не пазней за кастрычнік 1448 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 15 красавіка 1517 і не пазней за 20 кастрычніка 1517 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | манах жабрацкага ордэна, матэматык, эканаміст, бухгалтар, выкладчык універсітэта, вынаходнік, прэсвітар |
Навуковая сфера | матэматыка, тэалогія |
Месца працы |
Універсітэт Перуджы (14 кастрычніка 1477 — 11 снежня 1480) Універсітэт Перуджы (з 1487) Міланскі ўніверсітэт: кафедра матэматыкі (1496 — 1499) |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгалтэрыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 1445 — 1517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.
Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).
У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.
У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[4].