Лусон | |
---|---|
тагальск. Luzon, англ. Luzon, ісп. Luzón | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 109 964,9 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 934 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
16°00′00″ пн. ш. 122°00′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Акваторыі | Паўднёва-Кітайскае мора, Філіпінскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лусо́н[1] (тагальск.: і англ.: Luzon, ісп.: Luzón) — самы паўночны востраў Філіпінскага архіпелага, самы вялікі на Філіпінах.
Плошча вострава складае 109 964,9[2] км². Даўжыня берагавой лініі 3249,6[2] км. Рэльеф пераважна сярэднегорны. Вышыні да 2934[2] м (2928, гара Пулаг[1]). Маюцца дзеючыя вулканы (Маён і інш.[1]). Клімат трапічны мусонны з частымі тайфунамі. Расліннасць — вечназялёныя і лістападныя лясы, у далінах рэк саванны.
Насельніцтва вострава ў 1995 годзе налічвала каля 30 млн чалавек[1].
На востраве знаходзіцца сталіца Філіпінаў — горад Маніла.