Лусіу

Футбол
Лусіу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лусімар Ферэйра да Сілва
Нарадзіўся 8 мая 1978(1978-05-08)[1][2] (46 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996 Бразілія Планалтына
1997 Бразілія Гуара
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2000 Бразілія Інтэрнасьянал (Порту-Алегры) 49 (5)
2000—2004 Германія Баер 04 (Леверкузен) 92 (15)
2004—2009 Германія Баварыя (Мюнхен) 144 (7)
2009—2012 Італія Інтэрнацыянале (Мілан) 96 (3)
2012 Італія Ювентус (Турын) 1 (0)
2013 Бразілія Сан-Паўлу 10 (1)
2014—2015 Бразілія Палмейрас (Сан-Паўлу) 25 (2)
2015—2016 Індыя Гоа 19 (0)
2018 Бразілія Гама 7 (0)
2018—2019 Бразілія Бразільенсі 17 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2011 Бразілія Бразілія 105 (4)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Карэя/Японія 2002
Кубкі канфедэрацый
Золата Германія 2005
Золата ПАР 2009
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лусіма́р Ферэйра да Сілва (парт.: Lucimar Ferreira da Silva; нар. 8 мая 1978, горад Бразілія), больш вядомы пад імем Лу́сіу[3] або Лу́сіа (парт.: Lúcio) — бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Чэмпіён свету 2002 у складзе зборнай Бразіліі.

Абараняў колеры бразільскага «Інтернасьянала». У 2000 годзе перабраўся ў леверкузенскі «Баер». У 2002 годзе стаў чэмпіёнам свету ў складзе бразільскай зборнай. Летам 2004 года разам з Міхаэлем Балакам і Зэ Раберта пераехаў у мюнхенскую «Баварыю». У 2009 годзе перайшоў у італьянскі «Інтэр». Дзіўным чынам гуляў на высокім узроўні без спадаў больш за 10 гадоў: быў асноўным гульцом на чэмпіянатах свету 2002, 2006 і 2010 гадоў, а таксама капітанам зборнай Бразіліі.

У 2013—2015 гадах выступаў у Бразіліі. 7 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт з індыйскім клубам «Гоа»[4], у якім выступаў 1,5 гады. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Гама», за які выступаў у чэмпіянаце Федэральнай акругі Бразіліі. У красавіку 2018 года перабраўся ў «Бразільенсі», у складзе якога стаў гуляць у Серыі D, гуляў там да кастрычніка 2019 года.

У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

  1. Lúcio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LUCIO lucimar da silva ferreira // Argentine Soccer Database
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Лусио перешел в индийский «Гоа» (руск.)
  5. Экс-защитник «Баварии» и «Интера» Лусио завершил карьеру (руск.)
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.