Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Лухавіцы (руск.: Лухови́цы) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр горада абласнога падпарадкавання Лухавіцы з адміністрацыйнай тэрыторыяй (да красавіка 2017 года — Лухавіцкага раёна) і гарадской акругі Лухавіцы (да студзеня 2017 года — Лухавіцкага муніцыпальнага раёна) Маскоўскай вобласці.
Галоўнае прадпрыемства горада — авіяцыйны «Лухавіцкі машынабудаўнічы завод» (уваходзіць у карпарацыю «МіГ»).
Размешчаны на паўночных адгор’ях Сярэднярускага ўзвышша, на рэках Чорнай і Вобла, за 135 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, 22 км на паўднёвы ўсход ад Каломны і за 54 км ад Разані. Знаходзіцца на федэральнай аўтамабільнай трасе М-5 «Урал» Масква — Чалябінск.