Луі дэ Геер (шведск.: Louis Gerhard De Geer af Finspång; 18 ліпеня 1818, Фінспанг — 24 верасня 1896, Труэдсторп) — шведскі дзяржаўны дзеяч, барон. Па адукацыі юрыст. У 1858—1870 гадах міністр юстыцыі; ў 1876—1880 гадах першы шведскі прэм’ер-міністр і адначасова ў 1876—1879 гадах міністр юстыцыі. Распрацаваў і ў 1863 годзе ўнёс у рыксдаг праект стварэння двухпалатнага, але бессаслоўнага парламента замест 4-саслоўнага.