Луіджы Фаджыёлі | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Луіджы Фаджыёлі ў 1932 годзе | |||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1898[1] | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 20 чэрвеня 1952 (54 гады) | ||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 1950-1951 | ||||||||||||||||||||||||
Каманды | Alfa Romeo | ||||||||||||||||||||||||
Гран-пры | 7 | ||||||||||||||||||||||||
Дэбют | Вялікабрытанія 1950 | ||||||||||||||||||||||||
Апошні Гран-пры | Францыя 1951 | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Луіджы Фаджыёлі (італ.: Luigi Fagioli; 9 чэрвеня 1898, Азіма, Анкона, Італія — 20 чэрвеня 1952, Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі.
Меў мянушку «рабаўнік з Абруцы», пры тым, што не паходзіў з італьянскага рэгіёну Абруцы і не меў рэпутацыі злачынцы[2].
Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.
У 1950 годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне 1951 года на Гран-пры Францыі здабыў сваю адзіную перамогу (разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа). На дадзены момант з’яўляецца найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады)[3][4].
Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла[5].