Луіза Інгрэм Рэйнер | |
---|---|
англ.: Louise Ingram Rayner | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1832[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1924[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Самуэль Рэйнер |
Маці | Ann Rayner[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | Акварэль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіза Інгрэм Рэйнер (англ.: Louise Ingram Rayner, 21 чэрвеня 1832 - 8 кастрычніка 1924) - брытанская мастачка-акварэлістка.
Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у Дэрбішыры[2]. Яе бацькі, Самуэль Рэйнер (Samuel Rayner) і Эн Рэйнер (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Самуэль быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, калі яму было 15 гадоў. Чатыры сястры Луізы - Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза і Фрэнсіс - і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлок Баце і Дэрбі да пераезду ў Лондан ў 1842 годзе.
Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Роберт Дэвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў работа называлася The Interior of Haddon Chapel; яна была намаляваная алеем. З 1860-х, аднак, Луіза малюе акварэллю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным грамадстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім грамадстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).
Луіза жыла ў Чэстэры у валійскай марцы, але шмат падарожнічала летам у 1870-я і 1880-я гг., малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі вельмі дэталёвыя, у іх глыбокая перспектыва; яны цяпер папулярныя пры стварэнні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэлс, далей - у Сэнт-Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.
Работы Луізы захоўваюцца ў Борнмуце, Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[3] і іншых музеях.