Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Louisiana State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Louisiana State University |
Заснаваны | 1860 |
Студэнты | 34 285[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Батан-Руж, Луізіяна, ЗША |
Сайт | lsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Louisiana State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Батан-Руж у штаце Луізіяна.
Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (афіцыйна — Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт і сельскагаспадарча-механічны каледж) быў заснаваны ў 1860 годзе недалёка ад Пайнвіля, штат Луізіяна, пад назвай Луізіянская дзяржаўная вучэбная семінарыя і ваенная акадэмія. Цяперашні галоўны кампус вучэльні быў адкрыты ў 1926 годзе, складаецца з больш чым 250 будынкаў, пабудаваных у стылі італьянскай архітэктары эпохі Адраджэння, а раён кампуса займае плато плошчай 260 га на беразе ракі Місісіпі. Універсітэт з'яўляецца флагманскай вышэйшай навучальнай установай штата Луізіяна, а таксама галаўной установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы.