Луіс Далмау | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1428 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1461[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Gothic painting[d] |
Заступнікі | Альфонса V Велікадушны і Consell de Cent[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіс Далмау (ісп.: Luis Dalmau, каля 1400, Валенсія — 1460, Барселона) — іспанскі (каталонскі) мастак эпохі позняй готыкі.
Быў прыдворным жывапісцам Альфонса V. З яго даручэннем у 1431—1436 наведаў Фландрыю, дзе пазнаёміўся з фламандскім жывапісам, у прыватнасці — з працамі Яна Ван Эйка. Гэта адкрыццё аказала вырашальнае ўздзеянне на каталонскае мастацтва, унясучы ў яго фламандскі ўплыў і тэхніку жывапісу алеем.
Захавалася толькі некалькі прац, чыя прыналежнасць Далмау пацвярджаецца дакументамі. Найбольш вядомая з іх — Алтарная выява Маці Божай, напісаны для капліцы гарадскога савета Барселоны (так званая Маці Божая Саветнікаў, 1443—1445).