Люблінская архідыяцэзія | |
---|---|
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 25 сакавіка 1992 |
Кафедральны сабор | Архікафедральны сабор Cв. Яна Хрысціцеля і Cв Яна Евангеліста ў Любліне[d] |
Мітраполія | Люблінская мітраполія[d] |
Тытул іерарха | Арцыбіскуп люблінскі[d] |
Іерарх | Станіслаў Будзік[d] |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 1 027 421 |
Афіцыйны сайт | archidiecezjalubelska.pl |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люблінская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Lublinensis, польск.: Archidiecezja lubelska) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Люблін (Польшча).
У 1198 годзе ў Любліне ўжо існаваў архідыяканат, а Любліншчына ўваходзіла ў склад Кракаўскай дыяцэзіі. У XIII—XV стагоддзях у Любліне рабіліся спробы стварыць уласную дыяцэзію. У 1375 годзе ў Хэлме была створана Хэлмская дыяцэзія.
У 1790 годзе рашэннем Чатырохгадовага сейма Люблінскае ваяводства з Лукаўскай зямлёй і Стэнжыцкі павет з Сандамірскага ваяводства, з тэрыторыі Кракаўскай дыяцэзіі, былі ўключаны ў склад Хэлмскай дыяцэзіі. 8 жніўня 1790 года Папа Пій VI пацвердзіў змены. У павялічанай Хэлмскай дыяцэзіі было 12 дэканатаў, 153 парафіі, 1 калегіум, 2 духоўныя семінарыі, 30 мужчынскіх кляштараў, 4 жаночыя кляштары, 78 шпіталяў, 60 парафіяльных школ і каля 400 тысяч вернікаў.
У 1795 годзе, пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, гэтыя тэрыторыі былі акупаваны аўстрыйцамі. У 1796 годзе яны канфіскавалі біскупскія маёнткі, а затым падрыхтавалі рэарганізацыю царкоўнага кіравання. У 1803 годзе імператар Франц II зацвердзіў праект скасавання Хэлмскай дыяцэзіі і стварэння Люблінскай дыяцэзіі. 9 чэрвеня 1805 года паводле булы Папы Пія VII са складу новастворанай Келецкай дыяцэзіі таксама былі выключаны тры дэканаты з 44 парафіямі.
23 верасня 1805 года паводле булы Папы Пія VII Хэлмская дыяцэзія была скасавана і створана новая Люблінская дыяцэзія. Першым біскупам стаў былы біскуп Хэлмскі Войцех Юзаф Скаршэўскі. Дыяцэзія падзялялася на 17 дэканатаў з 214 парафіямі і налічвала каля 330 тысяч вернікаў.
У 1867 годзе да Люблінскай дыяцэзіі было далучана 9 дэканатаў са скасаванай царскім указам Янаўскай дыяцэзіі. У 1867–1889 гадах адміністратарамі Янаўскай дыяцэзіі былі люблінскія біскупы. 30 снежня 1889 года Папа Леў XIII кананічна далучыў Янаўскую дыяцэзію да Люблінскай. 24 верасня 1918 года Папа Бенедыкт XV аднавіў Янаўскую дыяцэзію.
У 1918 годзе быў створаны Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт. Падчас Другой Польскай Рэспублікі было створана каля 100 новых парафій. Падчас Другой сусветнай вайны загінуў у канцлагерах біскуп Уладзіслаў Гораль і 55 святароў. У 1946–1948 гадах біскупам люблінскім быў Стэфан Вышынскі.
У 1975–1997 гадах было створана 142 новыя парафіі і пабудавана 146 парафіяльных і 255 філіяльных касцёлаў. 25 сакавіка 1992 года на падставе булы Папы Яна Паўла ІІ Люблінская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі, а ў Любліне была заснавана мітраполія. У склад Люблінскай мітраполіі ўваходзілі суфраганныя дыяцэзіі Сандаміра і Седльцаў.