Любоў Палішчук | |
---|---|
руск.: Любовь Григорьевна Полищук | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Любоў Рыгораўна Палішчук |
Дата нараджэння | 21 мая 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 2006[2][3] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Валерый Аркадзьевіч Макараў[d] і Сяргей Віктаравіч Цыгаль[d] |
Дзеці | Аляксей Валер’евіч Макараў і Марыэта Сяргееўна Цыгаль-Палішчук[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса, актрыса, спявачка, тэатральны педагог, педагог |
Кар’ера | 1974—2006 |
Узнагароды | |
IMDb | 0689189 |
Любо́ў Рыго́раўна Палішчу́к (руск.: Любо́вь Григо́рьевна Полищу́к; 21 мая 1949, Омск — 28 лістапада 2006, Масква) — расійская актрыса.
Нарадзілася ў Омску, у сям’і рабочых. Яшчэ падчас вучобы ў школе яна займалася спевамі. У 1967 годзе скончыла Усерасійскія творчыя майстэрні эстраднага мастацтва. Стала актрысай гутарковага жанру, некалькі гадоў вяла тэатралізаваныя праграмы, працавала ў Омскай філармоніі артысткай размоўнага жанру, выконвала маналогі, якія пісаў для яе Мар’ян Беленькі, потым была запрошаная ў Маскоўскі мюзік-хол. У пачатку 1980-х гадоў актрыса перайшла ў Маскоўскі тэатр мініяцюр. Пазней яна грала ў тэатры «Школа сучаснай п’есы» пад кіраўніцтвам Іосіфа Райхельгауза.
У кіно Любоў Палішчук дэбютавала ў 1974 годзе, сыграўшы эпізадычную ролю ў фільме Рыгора Аляксандрава «Шпак і Ліра».
У 1985 годзе завочна скончыла ГIТIС. З 1990 па 1997 год грала ў тэатры «Школа сучаснай п’есы».
У 1994 годзе Палішчук было прысвоена званне народнай артысткі Расійскай Федэрацыі.
Сын — Аляксей Валер’евіч Макараў