Людвіг Бёрне | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 мая 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1837[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, паэт-адвакат, журналіст |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс |
|
![]() |
Людвіг Бёрне (ням.: Ludwig Börne; 6 мая 1786[1][2][…], Франкфурт-на-Майне[3] — 12 лютага 1837[1][2][…], Парыж[3]) — нямецкі пісьменнік, публіцыст. Доктар філасофіі (1808).
Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1818—21 выдаваў часопіс «Die Wage» («Вагі»); у 1836 наладзіў яго выданне на французскай мове. У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай нямецкага філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць нямецкага абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэвалюцыйнай Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.