Людвіг Прандтль | |
---|---|
ням.: Ludwig Prandtl | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1953[3][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, інжынер |
Навуковая сфера | фізіка і аэрадынаміка[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | August Föppl[d] |
Вядомыя вучні | Paul Richard Heinrich Blasius[d], Theodore von Kármán[d] і Hermann Schlichting[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Лю́двіг Прандтль (ням.: Prandtl; 4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953) — нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперыментальнай аэрадынамікі.
Закончыў вышэйшае політэхнічнае вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1925—47 гадах дырэктар Інстытута гідрааэрадынамікі (г. Гётынген).
Навуковыя працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі.
Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік Прандтля) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.