Людвіг фон Гофман | |
---|---|
ням.: Ludwig von Hofmann | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1945[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графік, дызайнер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм[5] |
Уплыў | Ferdinand Keller[d], Pierre Puvis de Chavannes[d] і Paul-Albert Besnard[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людвіг фон Гофман (ням.: Ludwig von Hofmann, 17 жніўня 1861, Дармштат — 23 жніўня 1945, Пільніц) — нямецкі мастак, графік і дызайнер. У працах Людвіга фон Гофмана ў розныя перыяды яго творчасці адчуваецца ўплыў такіх напрамкаў у мастацтве, як гістарызм, мадэрн, сімвалізм і новая рэчыўнасць.
Нарадзіўся ў сям’і буйнога прускага дзяржаўнага даяльніка Карла фон Гофмана, які ўзначальваў у 1872—1876 гадах урад Вялікага герцагства Гесэн. У 1883 годзе Людвіг паступае ў дрэздэнскую Акадэмію мастацтваў, затым працягвае вучобу ў акадэміі Карлсруэ, у класе мастака Фердынанда Келера і Мюнхене. У 1889 ён прыязджае ў Парыж, каб працягнуць навучанне ў акадэміі Жуліяна. У гэты перыяд Гофман знаходзіцца пад уплывам творчасці французскіх майстроў — Пюві дэ Шавана і Поля Альбера Бенара, пасябраваў з маладым мастаком Марысам Дэні. З 1890 года Гофман жыве ў Берліне як вольны мастак. Тут ён становіцца членам «Групы адзінаццаці», куды ўваходзілі таксама Макс Клінгер, Ловіс Корынт і Макс Ліберман. У 1894—1900 мастак шмат падарожнічае, падоўгу жыве ў Рыме і на сваёй віле каля Ф’езоле. У гэты перыяд сваёй творчай дзейнасці Гофман захапляецца антычным мастацтвам; з 1895 года ён стварае вялікую колькасць ілюстрацый для вядучага мастацка-мадэрнісцкага часопіса Германіі «Пан», з 1898 года Гофман — удзельнік культурнага руху Берлінскі сецэсіён.
У 1903 годзе Л.фон Гофман абіраецца прафесарам Вялікагерцагскай мастацкай школы ў Веймары, стаўшы тут — разам з графам Гары Кеслерам і Анры ван дэр Велдэ — адным з пачынальнікаў авангардысцкай мастацкай плыні Новы Веймар. Сярод яго веймарскіх вучняў следукет назваць Ганса Арпа і Іва Гаўптмана. З бацькам апошняга, пісьменнікам Герхартам Гаўптманам, мастак быў дружны і ў 1907 годзе яны здзейснілі сумеснае падарожжа па Грэцыі. З ван дэр Вельдэ Гофман працаваў разам над рознымі архітэктурнымі праектамі.