Людвіка Караліна Радзівіл | |
---|---|
![]() Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Герб «Трубы» | |
Нараджэнне |
27 лютага 1667[1]
|
Смерць |
25 сакавіка 1695[1] (28 гадоў) |
Род | Радзівілы |
Бацька | Багуслаў Радзівіл |
Маці | Ганна Марыя Радзівіл[d] |
Муж | Людвіг Брандэнбургскі[d][3][4] і Карл III Філіп[d][3][4] |
Дзеці | Лізавета Пфальц-Нойбургская[d], Leopoldine Eleonore Josephine von der Pfalz[d][5], Maria Anna von der Pfalz[d][5] і unknown von der Pfalz[d][5] |
Веравызнанне | кальвінізм |
Узнагароды | |
![]() |
Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Кёнігсберг — 25 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійны дзеяч, мецэнатка з роду Радзівілаў.
Дачка Багуслава Радзівіла. Рана асірацела і мела 11 апекуноў, сярод якіх брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм. У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у т.л. Слуцк, Капыль, Копысь, Любчу, Койданава, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцк. Кіраўніком маёнткаў быў Крыштаф Сяніцкі.
Людвіка Караліна выхоўвалася ў кальвінісцкім асяроддзі ў Караляўцы (Кёнігсбергу) і з маленства была наканавана ў жонкі каго-небудзь з прынцаў або магнатаў. Курфюрст брандэнбургскі намовіў яе выйсці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга (8.7.1666— 7.4.1687), супраць чаго выступалі нясвіжскія Радзівілы; кароль Ян III Сабескі хацеў ажаніць яе са сваім сынам Якубам. Пасля шлюбу з Людвігам Людвіка Караліна пераехала ў Берлін, а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Літве і Беларусі, плаціла стыпендыі студэнтам, якія вучыліся ў пратэстанцкіх універсітэтах. Паводле яе загаду ў 1684 у Караляўцы быў надрукаваны малітоўнік на літоўскай мове для сялян-кальвіністаў. У 1688 паўторна выйшла замуж за швагра германскага імператара, каталіцкага прынца нойбургскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа (4.11.1661 — 31.12.1742) з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльберг. Працягвала аказваць дапамогу кальвіністам у ВКЛ, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20.3.1690 выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акта.
Пасля смерці Людвікі Караліны яе латыфундыя, т.зв. «Нойбургскія маёнткі», стала аб’ектам спрэчак паміж магнатамі ВКЛ і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—40-я г. не вярнулася ў рукі Радзівілаў.