Людміла Шагалава | |
---|---|
Людміла Аляксандраўна Шагалава | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2012[3][1][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Vyacheslav Shumsky[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0535690 |
Людміла Аляксандраўна Шагалава (6 красавіка 1923, Рагачоў, Гомельская губерня — 13 сакавіка 2012, Масква) — савецкая актрыса. Народная артыстка РСФСР (1977). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1949).
Нарадзілася 6 красавіка 1923 года ў Рагачове Гомельскай губерні (цяпер — Гомельская вобласць) ў сям’і ваеннага. У 2,5 гады засталася без маці. У 1928 годзе бацька пераведзены з Рагачова ў Маскву. У 1941 годзе эвакуіравана ў Чалябінск, працавала на трактарным заводзе. У 1943 годзе вярнулася ў Маскву, паступіла ва УДIК (майстэрня С. А. Герасімава). У 1948—1994 гадах — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Памерла ў Маскве пасля працяглай хваробы, пахавана на Перапечынскіх могілках.
Дэбютавала ў кіно ў 14-гадовым узросце ў фільме Я. А. Пратазанава «Сямікласніца». У 1948 годзе знялася ў ролі Валі Борц у фільме «Маладая гвардыя».