Людовік II Заіка

Людовік II Заіка
лац.: Ludowicus Balbus, фр.: Louis le Begue
2-і кароль Заходне-Франкскага каралеўства
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Каранацыя 8 снежня 877, Камп’ень
паўторная каранацыя:
7 верасня 878, Труа
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Людовік III
Карламан II
кароль Аквітаніі
29 верасня 866 — 10 красавіка 879
(пад імем Людовік III)
Каранацыя сакавік 867
Папярэднік Карл III Дзіця
Пераемнік Карламан II
5-ы кароль Латарынгіі
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Людовік III Малодшы
4-ы кароль Праванса
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Базон В’енскі

Нараджэнне 1 лістапада 846[1]
Смерць 10 красавіка 879[1] (32 гады)
Месца пахавання
Род Каралінгі[1]
Бацька Карл II Лысы[2]
Маці Ірментруда Арлеанская[1][2]
Жонка Ансгарда Бургундская[d][1][3] і Адэлаіда Парыжская[2][3]
Дзеці Людовік III, Карламан II, Карл III Прастак[2], Ірментруда[d] і Gisela der Franken[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.

У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў Папа Рымскі Ян VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.

У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.

У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.

Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.

Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.

Зноскі

  1. а б в г д е Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 313–315. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. а б в г Kindred Britain
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.