Люк Скайуокер | |
---|---|
Дзейнасць | пілот крыжакрыла, камандзір у Паўстанцкім Альянсе, лідар Разбойнай эскадрыллі, Рыцар Джэдай, Майстар Джэдай |
Раса | чалавек |
Пол | мужчына |
Рост | 172 см |
Валасы | светла-рудыя |
Вочы | блакітныя |
Зброя | бластар, сіні, а пасля бойкі з Дартам Вейдэрам зялёны светлавы меч |
Транспартны сродак | X-wing (зорны знішчальнік), Штурмавы глістар, T-16 Skyhopper |
Прыналежнасць | Ордэн Джэдаяў, Альянс Паўстанцаў, Разбойная эскадрылля, Новая Рэспубліка |
Акцёр |
Марк Хэміл (Эпізоды IV-VII) Эйдан Бартан (Эпізод III) |
Люк Скайуокер (англ.: Luke Skywalker) — найвыбітнейшы герой сусвету Зорных войнаў. Рыцар-джэдай Новай рэспублікі, герой паўстання. Люк з'яўляецца ўпершыню ў Эпізод IV: Новая надзея. Ён жыве са сваім дзядзькам Оўэнам Ларсам і яго жонкай Беру, якая замяніла Люку родную маці. Праўда пра сваіх сапраўдных бацькоў і сваё гістарычнае прызначэнне ў будучыні Люк пачынае даведвацца толькі пасля пакупкі ў мясцовых гандляроў двух дроідаў, якія насамрэч належаць паўстанцам.
Ролю Люка Скайуокера ў фільме сыграў акцёр Марк Хэміл.
Нарадзіўся 11 красавіка ў медыцынскім цэнтры Поліс-Маса ў дзень стварэння Імперыі. Пасля смерці маці Люка яго адправілі на пустынную планету Татуін да зводнага брата Энакіна Оўэна Ларса і яго жонкі, каб схаваць ад Імператара Палпаціна, а сястра была ўдачарона Сенатарам Бэйлам Арганам і вывезена на Алдэраан. На гэтай планеце пад наглядам апекуноў і майстра-джэдая Обі-Вана Кенобі Люк правёў сваё дзяцінства. Плод забароненага кахання паміж Падмэ Амідалай і джэдаем Энакінам Скайуокерам, Люк Скайуокер доўга не ведаў пра сваё паходжанне. Усё дзяцінства Люк правёў на Татуіне, працуючы на ферме свайго дзядзькі. Але аднойчы ў рукі Люку патрапілі два дроіды — C-3PO і R2-D2 — і апошні распавёў яму пра сваё заданне — адшукаць Обі-Вана Кенобі, якога Люк ведаў, як дзіўнага пустэльніка, які жыве непадалёк. Выслухаўшы пасланне, перададзенае дроідамі, Обі-Ван адправіўся на дапамогу таварышам, і ўзяў з сабой Люка. Люк праявіў сябе здольным вучнем і змог навучацца ў самога Ёды.
Імперскія штурмавікі, якія прыляцелі на Татуін у пошуках выкрадзеных паўстанцамі чарцяжоў «Зоркі Смерці», забілі дзядзьку і цётку Люка. Тады юны Скайуокер, якога навучаў стары джэдай Обі-Ван Кенобі, далучаецца да паўстанцкага Альянса і становіцца значнай фігурай падчас Галактычнай Грамадзянскай вайны.
Страшную тайну свайго нараджэння Люк пазнаў ад свайго бацькі Дарта Вейдэра. З пакорай і спакоем, якія адрозніваюць сапраўднага джэдая, Люк прыняў свой лёс і працягнуў ваяваць. І нарэшце, Скайуокер бяззбройным прыйшоў у пастку, падрыхтаваную самім Імператарам з мэтай перавабіць яго на Цёмны бок. Падчас бітвы з бацькам, Люк паспрабаваў паўплываць на яго з мэтай вярнуць на Светлы бок Сілы. Пасля таго як Дарт Вейдэр быў пераможаны, Люк Скайуокер не стаў яго забіваць, і працягнуў пераконваць вярнуцца назад да святла, нягледзячы на тое, што тым часам імператар катаваў яго маланкай, у выніку Дарт Вейдэр усвядоміў правасць сына і скінуў імператара ў шахту Зоркі Смерці, пасля чаго сам загінуў. Пасля перамогі Паўстанцкага руху над Імперыяй Сітхаў, Люк стварыў на Явіне IV акадэмію джэдаяў, дзе ў далейшым і працягнуўся род абаронцаў свету ў Галактыцы.
У Люка Скайуокера на працягу арыгінальнай трылогіі было два светлавых мячы: першы меч дастаўся Люку ў спадчыну ад свайго бацькі Энакіна Скайуокера. Меч меў сіні колер. Обі-Ван Кенобі ўручае гэту зброю джэдая Люку ў пачатку IV эпізоду, на планеце Татуін. На планеце Беспін Люк упершыню скрыжоўвае свой меч з чырвоным мячом Вейдэра. У гэтай жорсткай бітве Дарт Вейдэр сцяў Люку правую руку. У выніку чаго малады Скайуокер губляе свой першы меч. У VI эпізодзе Люк робіць сабе новы светлавы меч, які вельмі нагадвае па канструкцыі меч свайго бацькі. Колер гэтага мяча зялёны. Акрамя светлавога мяча Люк у бойках з клонамі выкарыстоўвае бластар.