Люлемяэ
| ||||||||||
Люлемяэ (эст.: Lüllemäe) — вёска ў воласці Валга павета Валгамаа. У 1992—2017 гадах (да адміністрацыйнай рэформы самакіраванняў Эстоніі) вёска знаходзілася ў воласці Карула.
Першы касцёл быў пабудаваны ў вёсцы ў 1318 годзе, але ў Другую сусветную вайну ў 1944 годзе ён быў разбураны і застаўся ў руінах.
У Люлемяэ працуюць пачатковая школа, бібліятэка, крама і рэстаран.
|