Люлька

Люлька
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́лька — выраб дробнай пластыкі XVII — XVIII стст., прызначаны для курэння тытуню. Вядома таксама пад назвай бел.: піпка[1].

Вядомы керамічныя (непаліваныя, дымленыя і паліваныя), касцяныя і драўляныя люлькі. Большасць паліваных вырабаў 1-й паловы XVII ст. зроблена з чырвонай гліны і пакрыта зялёнай палівай; яны або не маюць дэкору, або ён вельмі сціплы — у выглядзе ялінак, галінак, кольцаў ці кропак. Для ўпрыгожвання люлькі ўжываліся штампы адмысловай формы. На вырабах XVIII ст. паліва рудая ці карычневая, частка іх пакрыта эмаллю. Люлька таксама рабілі з светлай гліны ці фаянсу. Прывазнымі лічацца белагліняныя галандскія і англійскія люлькі з маналітнымі цыбукамі, выявы якіх часта сустракаюцца на палотнах галандскіх і фландарскіх мастакоў XVII ст., а таксама турэцкія вырабы з тэрыторыі ранейшай Асманскай Імперыі.

Найбольш распаўсюджаным спосабам вытворчасці люлек было іх ручное выцісканне ў двухбаковай гладкай ці арнаментаванай форме. Акрамя таго, яны маглі фармавацца пры дапамозе ганчарнага кола ці шляхам разбярства. Асаблівасці тэхналогіі вытворчасці тытунёвых люлек XVII—XVIII стагоддзяў з’яўляюцца падставай для вылучэння чатырох груп прыкмет гэтых вырабаў: марфалогіі люлькі, складу фармовачнай масы, характару апрацоўкі паверхні, арнаментацыі.

Зноскі

  1. Угрыновіч У. В. Люлька // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
  • Волков И. В. Частная коллекция «турецких» курительных трубок из Москвы. — http://www.opentextnn.ru/history/archaeology/library/?id=836 Архівавана 6 кастрычніка 2012..
  • Угрыновіч У. В. Люлька // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
  • Угрыновіч У., Собаль В. Е. Сувеніры стагоддзяў // Мастацтва Беларусі. — 1984. — № 10. — С.
  • Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст. / В. У. Шаблюк; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Я. Г. Звяругі. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 118 с. — С. . — ISBN 5-343-01529-8.