Люстра (фр.: lustre[1]) — падвесная столевая свяцільня, прызначаная для стварэння бесценевага асвятлення (у адрозненне ад кропкавай крыніцы) памяшканняў. Памеры люстры (адлегласць паміж асобнымі кропкавымі крыніцамі) і колькасць кропкавых крыніц святла ў ёй вызначаюць раўнамернасць асвятлення памяшкання. Першапачаткова ў якасці крыніцы святла выкарыстоўваліся свечкі — тады люстры называліся жырандолямі (фр.: girandole[2]), сёння часцей за ўсё можна сустрэць лямпы накальвання і люмінесцэнтныя лямпы.
У якасці крыніц святла канструкцыяй люстры могуць выкарыстоўвацца: