Люцэрна

Люцэрна

Люцэрна пасяўная (Medicago sativa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago L., 1753

Сінонімы
  • Crimaea Vassilcz.
  • Factorovskya Eig
  • Kamiella Vassilcz.
  • Lupulina Noulet
  • Medica Mill.
  • Pseudomelissitus Ovcz. et al.
  • Rhodusia Vassilcz.
  • Turukhania Vassilcz.
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183622
NCBI  3877
EOL  27787
GRIN  g:7365
IPNI  22899-1

Люцэрна[4][5] (Medicágo) — род аднагадовых і шматгадовых траў ці паўкустоў сямейства бабовыя (Fabaceae), каштоўная кармавая культура. Лацінская радавая назва Medicago паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія азначаюць «корм з Мідыі»; з гэтай вобласці расліна і трапіла ў Грэцыю.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло вышынёй 40—90 см, галінастае, утварае куст. Лісце трайчастае. Суквецце — гронка. Плод — струк. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. На каранях клубеньчыкавыя бактэрыі, якія назапашваюць азот у глебе.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі на палях, лугах, травяністых схілах растуць 4 віды, цвітуць з мая да верасня. Вырошчваюцца люцэрна сіняя, ці пасяўная (Medicago sativa), люцэрна жоўтая, ці серпападобная (Medicago falcata), і люцэрна гібрыдная як каштоўныя кармавыя расліны.

Зіма- і засухаўстойлівая культура. Добра расце на ўгноеных нейтральных сугліністых, супясчаных і пясчаных глебах. У травастоі трымаецца 3—4 гады. За лета дае 2—3 укосы. Выкарыстоўваецца на зялёны корм, сена, травяную муку, пры стварэнні культурнай пашы.

Род Люцэрна (Medicago L.) адносіцца да парадку бабовакветныя (Fabales), сямейства бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae), трыбы Trifolieae.

  падсямейства Цэзальпініевыя і Mimosoideae   =род Люцэрна
       
  сямейства Бабовыя, ці Матыльковыя     трыба Trifolieae    
             
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     яшчэ 5 родаў, у тым ліку Баркун, Канюшына, Trigonella
           
  яшчэ 3 сямейства (згодна з Сістэмай APG III), у тым ліку Polygalaceae, Quillajaceae, Surianaceae   яшчэ дваццаць сем трыб, напрыклад, трыбы Phaseoleae, Sophoreae  
     

У прыродзе налічваецца каля 100 аднагадовых і шматгадовых відаў люцэрны[6][7], з якіх прыкладна 60 відаў растуць на тэрыторыі былога СССР і каля 40 відаў у Расіі. У вызначальніку П. Ф. Маеўскага «Флора средней полосы европейской части России» (2006) адзначаны 9 відаў люцэрны:

Некаторыя іншыя віды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Medicago у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Люцэрна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.414
  6. 101 вид согласно данным The Plant List
  7. 87 видов Архівавана 24 верасня 2015. по данным GRIN
  8. Агроэкологический атлас России — Medicago falcata