Лямбліёз | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | A07.1 |
МКБ-10-КМ | A07.1 |
МКХ-9 | 007.1 |
МКБ-9-КМ | 007.1[1][2] |
DiseasesDB | 5213 |
MedlinePlus | 000288 |
eMedicine | emerg/215 |
MeSH | D005873 |
![]() |
Лямбліёз — пашкоджанне верхніх аддзелаў тонкай кішкі шляхам пранікнення жгуцікавых прасцейшых роду лямбліі , што выклікае знясіленне разам з запаленнем тонкай (энтэрыт) і тоўстай кішак (энтэракаліт). Крыніцай заражэння служаць хворыя і лямбліяносьбіты, якія вылучаюць цысты лямбліяў у навакольнае асяроддзе з калам. Само заражэнне адбываецца праз рот пры парушэнні правілаў гігіены. Прыкметамі хваробы ёсць ныючы боль у верхняй вобласці жывата і вакол пупка, уздуцце і панос[3].
Заражэнне прадухіляюць піццё толькі гатаванай ачышчанай вады і стараннае мыццё рук, гародніны і садавіны. Кожныя паўгода варта праводзіць проціглісную апрацоўку хатніх жывёл, аблізвання якімі трэба пазбягаць. Таксама карысна адвучыцца ад шкодных звычак грызці алоўкі, асадкі, пазногці і цацкі.
Заражэнню спрыяюць ужыванне бруднай вады з водаправода і адкрытага вадаёма, карыстанне бруднымі бялізнай, посудам і цацкамі, звычка смактаць пальцы і ўжыванне ежы без тэрмічнай апрацоўкі[4].
![]() |
Лямбліёз на Вікісховішчы |
---|