Лямец — шчыльны нятканы тэкстыльны матэрыял з валянай воўны, які валодае унікальна нізкай цеплаправоднасцю і досыць добра прапускае паветра.
Лямец вырабляецца[1] звычайна ў выглядзе полак, якія маюць розную таўшчыню, у залежнасці ад прызначэння. Гатункі лямца, якія вырабляюцца з тонкага пуху трусоў або коз, вядомыя пад назвай фетр (ад фр.: feutre)[2] — тонкі лямец[3].
Адзіны прыродны матэрыял, з якога можа быць выраблены лямец — воўна. Лепш за ўсё падыходзіць авечая. Валокны воўны маюць верхні лускаваты пласт — куцікулу, дзякуючы яму валокны могуць счапляцца адно з адным пад уздзеяннем гарачай вады і пары. На гэтым заснаваны прынцып лямцавання.
У Еўропе ў часы антычнасці лямец збівалі, валялі і пракатвалі з дапамогай вальцоў, вырабленых з дрэва[4].
Лепшым матэрыялам для вытворчасці фетру на русі лічылася воўна зайца-русака. На фетравыя капялюшы, вытворчасць якіх асабліва была развіта ў XIX стагоддзі, выкарыстоўваліся кавалкі матэрыялу самай высокай якасці. Форма капелюша надавалася на драўлянай даўбешцы, на якой фетр апрацоўваўся парай і выбіваўся. З фетру, падвергнутага спецыяльнай апрацоўцы, вырабляецца велюр[4].
З лямца робяць буркі , валёнкі, фетравыя капялюшы, сырмакі , шырдакі , кіргізскія каўпакі, а таксама пакрыцці для юрт, гунькі пад сёдлы. У тэхніцы фетр выкарыстоўваецца для пракладак і ў якасці фільтравальных матэрыялаў[4].
Таксама лямец ужываюць пры стварэнні дэталяў для музычных інструментаў, паколькі з яго робяць малаточкі, падкладачныя дыскі, дэмпферы , лямцавыя стужкі і пракладкі ў фартэпіяна, піяніна і раялях.