Лямпа напальвання

Лямпа напальвання агульнага прызначэння (230 В, 60 Вт, 720 лм, цокаль E27, габарытная вышыня каля 110 мм

Лямпа напальвання — электрычная крыніца святла, у якой цела напалу (тугаплаўкі праваднік), змешчанае ў празрыстую вакуумную або запоўненую інертным газам судзіну, награваецца да высокай тэмпературы за кошт правядзення праз яго электрычнага току, у выніку чаго цела выпраменьвае электрамагнітныя хвалі ў шырокім спектральным дыяпазоне, у тым ліку бачнае святло. У якасці цела напалу ў наш час звычайна выкарыстоўваюцца спіралі з вальфрамавых стопаў.

Прынцып дзеяння

[правіць | правіць зыходнік]

У лампе выкарыстаецца эфект награвання цела напальвання пры праходжанні праз яго электрычнага току (цеплавое дзеянне тока). Пры награванні цела напальвання па законе Планка выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, частка якіх пры тэмпературы 3 000 K з'яўляецца бачным святлом.

Гісторыя вынаходства

[правіць | правіць зыходнік]

У 2-й палове 1870-х гадоў амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан праводзіць даследчую працу, у якой спрабуе як ніткі розныя металы. У 1879 годзе ён патэнтуе лямпу з плацінавай ніткай. У 1880 годзе ён вяртаецца да вугальнага валакна і стварае лямпу з часам жыцця 40 гадзін[1].

  • A. Zukauskas, M.S. Shur and R. Caska, Introduction to solid-state lighting, John Willey & Sohn, 2002
  • K. Bando, Symp. Proc. Of the 8th Int. Symp. on the Sci. & Tech. of Light Sources 1998, 80

Зноскі