Лян Цічаа

Лян Цічаа
кіт.: 梁啟超
Нараджэнне 23 лютага 1873(1873-02-23)[1][2][…]
Смерць 19 студзеня 1929(1929-01-19)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Liang Baoying[d]
Дзеці Лян Сычэн[d], Лян Сыюн[d], Лян Січжуань[d], Лян Сілі[d], Лян Сіда[d], Лян Лінсянь[d][4] і Liang Siyi[d]
Веравызнанне канфуцыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць гісторыя і гісторык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лян Цічаа (23.2.1873, правінцыя Гуандун, Кітай — 19.1.1929) — кітайскі палітычны дзеяч, гісторык.

Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрапейскімі новаўвядзеннямі. У час «Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эміграваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манархічны Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 г. у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 г. узначальваў кітайскую секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім універсітэце. Аўтар філасофскіх і гістарычных прац, п’ес, вершаў і інш.

Зноскі

  1. а б Liang Qichao // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Liang Qichao // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118970070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. China Biographical Database