Ляўконія | |||||||||||||||||
![]() Ляўконія сівая (Matthiola incana) — тыпавы від роду Ляўконія Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Matthiola W.T.Aiton (1812), nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Ляўконія, або Маціёла[1] (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Капуставыя, ці Крыжакветныя (Brassicaceae), распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.
Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.
Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.
Расліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцёблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.
Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.
Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.
Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.
Кветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар[2].
Род налічвае 22 віды[3]:
У серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (англ.: gillyflower, Джылі.